БЕЛ Ł РУС

Metallica праспявала песню ўраджэнца Беларусі ВІДЭА

23.08.2019 / 22:38

На канцэрце ў Варшаве 21 жніўня Metallica зрабіла слухачам сюрпрыз і праспявала кавер на песню Чэслава Немэна «Сон аб Варшаве», піша Hrodna.life.

Музыкам падпявалі каля 60 тысяч фанатаў.

Выбітны музыка, кампазітар і спявак Чэслаў Немэн (Чэслаў Выджыцкі) нарадзіўся ў 1939 годзе ў Гродзенскай вобласці, у вёсцы Cтарыя Васілішкі. У сярэдзіне 1950-х гадоў будучы музыка вучыўся ў Гродне ў педагагічнай вучэльні. У 1958-м сям’я Выджыцкіх пераехала ў Польшчу. Там Немэн стаў знакаміты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула