БЕЛ Ł РУС

Пампеа паабяцаў заняцца вяртаннем Расіі ў G7

28.08.2019 / 06:54

Nashaniva.com, фота flickr.com

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Злучаныя Штаты будуць працаваць над вяртаннем Расіі ў G7, як таго жадае прэзідэнт Дональд Трамп. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox59.

«Прэзідэнт лічыць, што гэта тое, што мы павінны рабіць. Я працую на прэзідэнта. Вядома, мы будзем працаваць над дасягненнем гэтай мэты», - сказаў Пампеа.

Трамп ў кантэксце саміту G7 у французскім Біярыцы неаднаразова ўздымаў тэму адраджэння фармату G8 і вяртання ў гэты міжнародны клуб Расіі. На думку амерыканскага прэзідэнта, прысутнасць расійскага прэзідэнта дапамагла б вырашэння шэрагу міжнародных праблемаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула