БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі мігранты, якія патрабуюць бясплатнага праезду, заблакавалі дарогу

3.09.2019 / 18:19

Nashaniva.com

Каля Афін каля 200 мігрантаў і просьбітаў прытулку некалькі гадзін блакавалі бакавую дарогу ад нацыянальнай аўтамагістралі, піша Ekathimerini.

Мігранты — жыхары лагера на паўночны ўсход ад грэчаскай сталіцы. Яны правялі мірную сядзячую акцыю пратэсту на дарозе пасля таго, як ім не ўдалося заблакаваць рух на чыгуначнай станцыі ў гэты ж дзень.

Акрамя таго, яшчэ адна група жыхароў лагера правяла сядзячую акцыю пратэсту на чыгуначным вакзале ў пятніцу, 30 жніўня.

Мігранты патрабуюць дазволу ездзіць на цягніку бясплатна.

Іх дзеянні прывялі да закрыцця ўчастка шашы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула