БЕЛ Ł РУС

Глабальны збой у праграме Tesla заблакаваў доступ да аўтамабіляў

3.09.2019 / 22:36

Nashaniva.com

Уладальнікі Tesla не змаглі адчыніць свае аўтамабілі з-за непаладак у праграме кампаніі, піша The Next Web.

Праграма дазваляе блакаваць дзверы машыны і заводзіць рухавік. Для гэтага можна выкарыстоўваць і спецыяльную бірульку або ключ-карту. Але калі з сабой іх няма, кіраваць аўтамабілем можна толькі праз мабільную праграму. Такія «шчасліўчыкі» і не змаглі трапіць у машыну.

Праграма на смартфоне ў нейкі момант проста перастала адказваць. Карыстальніка выкідала з яе, а пры паўторнай аўтарызацыі аўтамабіль знікаў з акаўнта.

Збой доўжыўся каля 12 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула