БЕЛ Ł РУС

Паўночная Карэя запусціла два новыя снарады

10.09.2019 / 07:09

Nashaniva.com

КНДР запусціла ў аўторак два неапазнаныя снарады ў кірунку Японскага мора, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.

Снарады былі выпушчаныя ва ўсходнім кірунку з тэрыторыі правінцыі Пхёнан-Намдо, што на захадзе КНДР. Снарады праляцелі 330 км. Аб іх тыпе не паведамляецца.

Узброеныя сілы Паўднёвай Карэі «сочаць за сітуацыяй» на выпадак новых запускаў і знаходзяцца ў стане боегатоўнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула