БЕЛ Ł РУС

СМІ: Меркаваны агент ЦРУ пяць гадоў працаваў у адміністрацыі Пуціна

11.09.2019 / 10:29

Nashaniva.com

Меркаваны шпіён ЦРУ ЗША Алег Смалянкоў не менш за пяць гадоў працаваў у апараце памочніка прэзідэнта Расіі па замежнай палітыцы Юрыя Ушакова. Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на крыніцу, блізкую да спецслужбаў.

Смалянкоў таксама працаваў у пасольстве Расіі ў ЗША, калі паслом быў Ушакоў, а затым у апараце ўрада РФ, дзе Ушакоў быў намеснікам кіраўніка.

У адміністрацыі прэзідэнта, сцвярджае крыніца, Смалянкоў меў доступ «да вельмі адчувальнай інфармацыі», у тым ліку да звестак спецслужбаў. Аднак іншая крыніца ў сілавых структурах сказала, што ў Смалянкова не было доступу да сакрэтных звестак, але ён мог даведацца такую ​​інфармацыю ў размовах з калегамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула