БЕЛ Ł РУС

У Барселоне сотні тысяч чалавек выйшлі на мітынг за незалежнасць Каталоніі

11.09.2019 / 20:41

Nashaniva.com

У Барселоне сотні тысяч чалавек, якія падтрымліваюць аддзяленне Каталоніі ад Іспаніі, сабраліся на мітынг, паведамляе Associated Press.

На шматлікіх удзельніках мітынгу былі футболкі ў падтрымку незалежнасці Каталоніі, некаторыя з іх неслі сцягі з заклікамі да незалежнасці.

Паводле паліцыі Барселоны, каля 600 тысяч чалавек узялі ўдзел у мерапрыемстве.

Людзі патрабавалі даць незалежнасць Каталоніі, а таксама вызваліць каталонскіх чыноўнікаў, затрыманых пасля няўдалай спробы абвясціць незалежнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула