БЕЛ Ł РУС

Канапацкая развіталася са сваім скандальным памочнікам Дзянісам Ціханенкам

12.09.2019 / 11:40

ЗП

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сам Дзяніс Ціханенка. «Ад сёння я сыходжу ў адстаўку з пасады памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. З Ганнай Анатольеўнай у нас адбылася прадметная размова на гэту тэму», — напісаў Ціханенка.

І сам Ціханенка, і Канапацкая не каментуюць гэтае рашэнне. «Я не буду каментаваць нічога. Маім памочнікам працягвае заставацца Віктар Янчурэвіч», — сказала Канапацкая.

Дзяніс Ціханенка трапіў у скандал некалькі дзён таму. Ён стварыў тэлеграм-канал @ProtestBY для моладзі, якая была незадаволеная папраўкамі ў закон аб прызыве.

Ціханенка дапамог выпрацаваць план пратэстнай актыўнасці і запусціў збор сродкаў на яе фінансаванне — сродкі пералічваліся на яго рахунак у сістэме PayPal, прыйшло недзе 1500 рублёў.

Дзе цяпер тыя грошы, невядома. Чат той Ціханенка выдаліў. Моладзі давялося стварыць новую пляцоўку для абмеркавання.

Дзяніс Ціханенка нарадзіўся ў 1974-м у Мінску. Па адукацыі — палітолаг. Бацька траіх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула