БЕЛ Ł РУС

«Я ў турму пайду, а табе п***ец будзе»: гомельская настаўніца кінулася на 4-класніка, бо той засмяяўся ВІДЭА

13.09.2019 / 17:05

УШ

У інтэрнэце з’явілася відэа, якое запісалі вучні чацвёртага класа школы №15 Гомеля. На ім настаўніца паводзіць сябе шакуюча: крычыць на вучняў і мацюкаецца.

Запіс апублікаваў партал Gomel.today.

З выказванняў настаўніцы можна зразумець, што яна несла парту, а вучань ці то сказаў нешта не тое, ці то засмяяўся. Пасля чаго выкладчыца кінулася на яго з крыкамі «Закрый рот!» і мацюкамі.

Такім чынам жанчына хацела навучыць дзяцей павазе.

«Пакуль не будзе павагі, не будзе ніякай рускай мовы. Павага важнейшая за рускую!» — паведаміла настаўніца.

Намесніца дырэктара школы №15 па вучэбна-метадычнай працы Вікторыя Балбасава паведаміла «Нашай Ніве»: «У нас нічога не адбылося». Пасля чаго кінула слухаўку.

Дапоўнена: Пазней стала вядома, што настаўніцу звольнілі.

Чытайце таксама: Настаўніцу, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго, звольнілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула