БЕЛ Ł РУС

Какорын, што выйшаў з калоніі, заключыў кантракт з «Зенітам»

17.09.2019 / 10:45

Nashaniva.com

Расійскі форвард Аляксандр Какорын заключыў кантракт з пецярбургскім «Зенітам». Пра гэта паведаміў адвакат футбаліста Юрый Падалка, піша lenta.ru

Па словах Падалкі, Какорын падпісаў новае пагадненне з «Зенітам» за дзень да вызвалення. Такім чынам, 28-гадовы форвард вярнуўся ў стан сіне-бела-блакітных. Папярэдняе пагадненне паміж клубам і гульцом скончылася 30 чэрвеня.

Раніцай 17 верасня Какорын і іншы футбаліст Павел Мамаеў вызваліліся з калоніі ў Белгарадскай вобласці. Абодва спартсмены адмовіліся размаўляць з журналістамі.

Абодва спартсмены знаходзіліся ў калоніі з 4 ліпеня. Яны былі асуджаныя за ўдзел у двух бойках у цэнтры Масквы восенню 2018 года. З кастрычніка таго ж года Какорын і Мамаеў знаходзіліся пад вартай. Іх арышт неаднаразова працягвзўся: яны прабылі ў СІЗА аж да выканання прысуду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула