БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць жанчыну, якая разлічвалася чужой банкаўскай карткай без дазволу ФОТА

18.09.2019 / 07:26

Nashaniva.com

У міліцыю Мінска паступіла паведамленне аб тым, што з банкаўскай карты заяўніцы, якая была згублена, спісваюцца грошы. Пра гэта заяўніца даведалася праз інтэрнэт-банкінг, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Партызанскага РУУС высветлілі, што чужой банкаўскай картай невядомая жанчына разлічылася за свае пакупкі ў адной з крам сталіцы. Агульная сума шкоды склала больш за 110 рублёў.

Прыкметы шуканай: на выгляд 30-35 гадоў, рост каля 175-180 см, хударлявага целаскладу. Яна была ў белай блузцы і штанах, жоўтых басаножках, мела чорныя акуляры.

Калі вы пазналі жанчыну на фота ці маеце інфармацыю пра яе, просьба звяртацца ў Партызанскі РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 278-48-56, 8 (017) 278-48-66, 102.

Супрацоўнікі міліцыі нагадваюць: сучасныя банкаўскія карты дазваляюць разлічвацца за тавары і паслугі без абавязковага ўводу ПІН-кода. Страціўшы карту, варта неадкладна патэлефанаваць на гарачую лінію банка, які выпусціў карту, і заблакаваць яе. У выпадку крадзяжу грошай з рахунку варта адразу ж звярнуцца ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула