БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам на прадпрыемстве па перапрацоўцы адходаў адбыўся пажар

18.09.2019 / 10:48

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 17 верасня на тэрыторыі прадпрыемства па вывазе, перапрацоўцы і ўтылізацыі адходаў. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што загаранне адбылося на плошчы 30 квадратных метраў.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Пацярпелых няма. У выніку знішчаны драўняныя адходы, пашкоджаны універсальны мабільны здрабняльнік драўніны. Прычына здарэння высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула