БЕЛ Ł РУС

У Маскве з СІЗА адпусцілі актывіста, які кінуў у паліцэйскага бутэльку, але прамахнуўся. Ён пяць тыдняў правёў за кратамі

18.09.2019 / 12:53

Nashaniva.com

Mash

Суд у Маскве вызваліў з-пад арышту актывіста Айнара Губайдуліна. Пра гэта ў сераду паведамляюць расійскія СМІ.

Губайдулін, які браў удзел у летніх няўзгодненых акцыях, вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Ён знаходзіўся пад вартай з 9 жніўня. Крымінальная справа ў дачыненні да яго вернута ў пракуратуру.

Губайдуліна затрымалі па падазрэнні ў замаху на гвалт у дачыненні да прадстаўніка ўлады. Падчас пратэстнай акцыі 27 ліпеня ў Маскве ён кінуў у бок сілавікоў пустую пластыкавую бутэльку, але прамахнуўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула