БЕЛ Ł РУС

Замежнікаў вызваляць ад выплаты пошліны за выдачу пропускаў у памежную зону

19.09.2019 / 17:36

Nashaniva.com

gpk.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі». Дакумент распрацаваны, каб стварыць дадатковыя ўмовы для знаходжання фізічных асоб на прыгранічнай тэрыторыі, паведамляе БелТА.

Згодна з указам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай зоне. Гэта мера дасць магчымасць значна спрасціць парадак знаходжання іншаземцаў у пагранічнай зоне, стварыць дадатковыя ўмовы для ўключэння размешчаных у ёй зямель і аб'ектаў у гаспадарчы абарот, павысіць прывабнасць турыстычных аб'ектаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула