БЕЛ Ł РУС

Звольнены намеснік міністра культуры Сяргей Шарамецьеў

21.09.2019 / 15:22

Nashaniva.com

Намеснік міністра культуры Сяргей Шарамецьеў вызвалены ад пасады па пагадненні бакоў.

Сяргей Шарамецьеў. Фота Novaya.by

Адпаведную пастанову 19 верасня падпісаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Шарамецьеў быў прызначаны на пасаду ў лістападзе 2018 года пасля працяглай працы ў пасольстве ў Расіі.

Цяпер у міністра Юрыя Бондара няма ніводнага намесніка, засталася толькі першая намесніца Наталля Карчэўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула