БЕЛ Ł РУС

У Мінску маштабна адсвяткуюць 30-годдзе Беларускага Экзархата РПЦ

23.09.2019 / 15:01

Nashaniva.com

У Мінску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата, паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыи Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, пішуць Мінск-навіны

— Адкрые ўрачыстасці Боская літургія ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Яна пройдзе 28 верасня ў 18:00, — распавёў мітрапаліт Павел. — На наступны дзень у 10:00 у саборы пачнецца служба.

З 12:30 да 15:00 на пляцоўцы перад саборам і на тэрыторыі Мінскага духоўнага вучылішча выступяць харавыя калектывы, разгорнецца праваслаўная выстава, прыхаджан пачастуюць трапезай.

У гэты ж дзень, 29 верасня, у 18:00 у Верхнім горадзе адбудзецца цырымонія гашэння юбілейнага канверта і пройдзе святочны канцэрт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула