БЕЛ Ł РУС

Арамнаў выйграў срэбра на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы

26.09.2019 / 15:46

Nashaniva.com

Беларускі алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў, які выступае ў вагавай катэгорыі 109 кг, заняў другое месца на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Патайі, піша Прэсбол.

Арамнаў у дваябор'і паказаў вынік 426 кг (198+228). Золата выйграў армянін Сімон Марцірасян (429 кг, 199+230).

Учора золата на чэмпіянаце свету ўзяў Яўген Ціханцоў (катэгорыя - 102 кг)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула