БЕЛ Ł РУС

У Мастах рэцыдывіст так адзначаў вызваленне з калоніі, што забіў чалавека ў першы ж дзень

27.09.2019 / 10:51

Nashaniva.com

Фота СК

Здарэнне адбылося 24 верасня ў Мастах, паведамляе СК. 

Вядома, што кампанія мужчын выпівала на адной з кватэр, а на раніцу сусед 64-гадовага гаспадара кватэры знайшоў яго цела ў двары дома.

Праз некаторы час затрымалі 52-гадовага падазраванага. Высветлілася, што 24 верасня ён толькі вызваліўся з калоніі, дзе адбываў пакаранне: за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, за здзяйсненне паўторна крадзяжу, рабавання. Пасля чаго адправіўся ў Масты да свайго знаёмага, з якім вырашыў «адзначыць» вызваленне.

Прычым падазраваны раней таксама быў судзімы, у тым ліку і за наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў (усяго 13 эпізодаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула