БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар мінскага «Дынама» распавёў пра заробкі хакеістаў каманды

27.09.2019 / 12:15

Nashaniva.com

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ расказаў пра заробкі ў камандзе.

— У нас няма вялікіх заробкаў, як у іншых клубах КХЛ. Мы не можам з імі канкураваць. Але Мінск — найлепшы горад на карце лігі. Плюс у нас выдатная арэна і выдатныя заўзятары.

Мінімальная зарплата ў КХЛ складае 4800 даляраў у месяц. Але гульцам маладзейшым за 20 гадоў можна плаціць менш. Таму сёння ў «Дынама» ёсць заробкі меншыя, чым у чэмпіянаце Беларусі. Па заробках мы не канкурэнты іншым клубам. У нас самая маленькая ведамасць у КХЛ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула