БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адмяніў запланаваныя мерапрыемствы і выехаў на пахаванне цешчы

29.09.2019 / 20:48

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла РІА Новості, што кіраўнік дзяржавы адмяніў запланаваныя мерапрыемствы і выехаў на пахаванне цешчы Алены Жаўняровіч.

Па яе словах, Лукашэнка не мог не паехаць, бо лічыў яе сваёй другой маці. А яна, маўляў, ставілася да яго як да сына.

У 2014 годзе ў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак у эфіры «Дажджу» Лукашэнка казаў, што Жаўняровіч для яго «другі чалавек пасля маці».

«Фёдараўна для мяне — сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу. (…) Гэта для мяне другі чалавек пасля маці. Калі б не яна, то я прэзідэнтам бы не быў», — заявіў ён тады і сказаў, што з яе дачкой не жыве ўжо каля 30 гадоў.

Памерла цешча Лукашэнкі, якую ён лічыў «другім чалавекам пасля маці»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула