БЕЛ Ł РУС

У Серабранцы сутыкнуліся Audi і Skoda. Кіроўца адной з машын дастаўлены ў бальніцу

30.09.2019 / 17:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 12:50, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Аўдзі» рухаўся з боку вуліцы Трасцянецкай ў напрамку вуліцы Ванеева, а пры перасячэнні Партызанскага праспекта з вуліцай Кашавога сутыкнуўся са «Шкодай», якая рухалася па вуліцы Кашавога з боку вуліцы Даўгабродскай.

У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца Шкоды - 25-гадовы мужчына, які дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула