У Лідзе таксі збіла насмерць пешахода
Смяротная аварыя адбылася раніцай 30 верасня. Аўтамабіль таксі, якім кіраваў 32-гадовы ехаў па вуліцы Ленінскай з боку пуцеправода, паведамляе ДАІ Гродна.
У гэты час 81-гадовы мужчына пераходзіў вуліцу на зялёны сігнал святлафора. «Кіроўца адцягнуў увагу ад кіравання, у апошні момант заўважыў мужчыну і пачаў экстрана тармазіць, але пазбегнуць наезду не ўдалося», — адзначылі ў ДАІ.
З сур'ёзнымі траўмамі пенсіянер быў дастаўлены ў бальніцу, дзе праз пару гадзін памёр.