Знойдзена жыхарка пасёлка Чысць. Яна 9 дзён блукала па лесе каля Мінска
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі зніклую жыхарку пасёлка Чысць Мінскай вобласці, якая знікла дзевяць дзён таму, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.
28-гадовая Настасся Гярко пайшла з дому раніцай 23 верасня і прапала.
У сераду дзяўчыну знайшлі ў лесапаласе недалёка ад вёскі Качына Мінскага раёна, за 300 м ад аўтадарогі Мінск — Маладзечна.
Яна была ў знясіленым стане, асабістыя рэчы былі раскіданыя ў радыусе дзесяці метраў.
Дзяўчына распавяла, што ўсе дзевяць дзён блукала ў лесе. Яе перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.