БЕЛ Ł РУС

Бандарэнка: Апазіцыя сваіх не кідае

17.02.2009 / 15:07

Сяргей Пульша, БелаПАН

Ён заявіў гэта пасля заканчэння акцыі ў падтрымку арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

«Мы зрабілі тое, што павінны былі зрабіць Усе павінны ведаць, што апазіцыя сваіх у бядзе не кідае», — заявіў пасля заканчэння акцыі ў падтрымку арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, што прайшла ў Мінску, каардынатар ініцыятывы «Хартыя’97» Зміцер Бандарэнка.

У 18 гадзін 16 лютага прыкладна 100 чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Яны сталі ў ланцужок уздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі прадпрымальнікаў, якія былі затрыманыя 8 лютага. Мітынгоўцы разгарнулі транспарант з надпісам «Не палітычнаму тэрору!» і запалілі свечкі.

У акцыі бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Аляксандр Казулін, Мікалай Статкевіч, Цімох Дранчук, Зміцер Каспяровіч, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывісты ініцыятывы «Хартыя’97» Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў, удзельнікі працэсу па «справе чатырнаццаці». Дэманстранты скандавалі «Свабоду палітвязням!», «Жыве Беларусь!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула