БЕЛ Ł РУС

Джонсан папросіць ЕС адкласці Brexit, калі да 19 кастрычніка здзелку не ўзгодняць

4.10.2019 / 19:52

Nashaniva.com

Прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан папросіць Еўрапейскі Саюз адкласці Brexit, калі да 19 кастрычніка не будзе заключана пагадненне аб умовах выхаду, паведамляе BBC.

Дакументы былі раскрыты ў ходзе разгляду судом пазову, каб выключыць магчымасць выхаду Брытаніі са складу ЕС без здзелкі.

Змест дакументаў супярэчыць заявам Борыса Джонсана, які абяцае вывесці Брытанію з ЕС са здзелкай або без 31 кастрычніка 2019 года.

На Даўнінг-стрыт адмовіліся каментаваць судовае разбіральніцтва, падкрэсліўшы, што Вялікабрытанія пакіне ЕС 31 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула