БЕЛ Ł РУС

Міністр юстыцыі: законапраект аб суайчынніках дапрацоўваецца

17.02.2009 / 16:07

Nashaniva.com

Законапраект аб суайчынніках дапрацоўваецца, паведаміў 17 лютага ў Мінску журналістам міністр юстыцыі Віктар Галаванаў перад пачаткам сумеснага пасяджэння калегіі Мінюста і прэзідыума Вярхоўнага суда.

Паводле яго слоў, галоўным распрацоўшчыкам законапраекта з’яўляецца Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Паводле інфармацыі В.Галаванава, праект закона прадугледжвае «шэраг прывілей» для беларусаў, якія жывуць за мяжой, да прыкладу, «паступленне ў ВНУ і іншыя».

Як паведамляў БелаПАН, праект закона аб суайчынніках планавалася перадаць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу летам 2008 года. Пра гэта 29 мая 2008 года на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Уладзімір Ламека.

Паводле яго слоў, у свеце жыве каля 3,5 млн. выхадцаў з Беларусі, у тым ліку каля 1 млн. — у Канадзе і ЗША, 870 тыс. — у Расіі, 300 тыс. — ва Украіне, 130 тыс. — у Ізраілі. «У законе мяркуецца вызначыць статус суайчынніка з выдачай адпаведнага пасведчання — своеасаблівай карты беларуса», — сказаў У.Ламека.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула