БЕЛ Ł РУС

У Беларусі чакаюцца начныя замаразкі

5.10.2019 / 17:53

Nashaniva.com

Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 6 кастрычніка, паведамляе БелТА.

Фота Сяргея Гудзіліна.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў. Толькі ноччу месцамі ў паўднёвых раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Днём будзе да плюс 4-9 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула