БЕЛ Ł РУС

У Мінск прылятае Хаўер Салана

17.02.2009 / 19:38

Nashaniva.com

Гэта будзе першы візіт еўрачыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь.

Позна вечарам 18 лютага ў Мінск з афіцыйным візітам прыбудзе вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана.

Гэта будзе першы візіт еўрачыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Х.Саланы, 19 лютага ён правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.

Паводле папярэдняга парадку дня, запланаваныя сустрэчы Х.Саланы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, лідэрамі апазіцыйных партый, у прыватнасці кіраўніком руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула