БЕЛ Ł РУС

Кату ў Кітаі спатрэбілася кропельніца з глюкозай пасля таго, як яго пакінулі з пяццю кошкамі на ноч у гатэлі для жывёл

7.10.2019 / 21:59

Nashaniva.com

У Кітаі гаспадары пакінулі свайго пародзістага гадаванца па мянушцы Сяапі ў часовым прытулку для жывёл. І папярэдзілі — кот не вылегчаны, піша NZ Herald.

Зрэшты, работнікі ўстановы гэтага не ўлічылі і дазволілі свабодна перасоўвацца кату ў гатэлі для жывёл. Сяапі часу не марнаваў — усяго за адну ноч паспеў закруціць не менш за 5 «раманаў» з рознымі коткамі. Пасля чаго быў настолькі знясілены, што яму спатрэбілася кропельніца з глюкозай.

Персанал гатэля папрасіў прабачэння і прапанаваў гаспадару ката кампенсацыю за паслугі ветэрынара. Таксама супрацоўнікі паабяцалі выплаціць кампенсацыю гаспадарам цяжарных кошак. Сяапі аднавіўся пасля працэдур і адчувае сябе добра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула