БЕЛ Ł РУС

«Мы ўсім ставім рускую мову». У Светлагорску перапісчыкі свядома ідуць на падман

8.10.2019 / 13:44

НТ

«На завод, дзе я працую, прыйшлі студэнты-перапісчыкі. Але яны нават не спыталі, на якой мове я размаўляю дома. На планшэце адзначылі «па-руску» і пераскочылі далей», — расказвае Пятро Працко, чытач «Нашай Нівы».

Ён, натуральна, абурыўся.

«На што я атрымаў адказ: «Мы ўсім ставім рускую мову». Я папрасіў выправіць гэта, а перапісчыкі сказалі, што ўжо ўнеслі адказ у свой планшэт і выправіць гэта нельга. А пасля яшчэ дадалі: «І так зразумела, што ўсе размаўляюць па-руску», — дадаў Пятро Працко.

Мужчына расказвае, што пра падобныя выпадкі ў сваім родным горадзе чуў і ад сваіх знаёмых, якія адзначаліся на стацыянарных участках.

У аддзеле статыстыкі Светлагорскага райвыканкама, пачуўшы гэта, здзівіліся.

«Ні ў якім разе мы такога інструктажу не праводзілі. Наадварот, прасілі працаваць сумленна і задаваць пытанні строга па перапісных лістах. Я зараз жа патэлефаную ўсім загадчыкам перапісных участкаў і звярну на гэта ўвагу», — адказала намесніца начальніка аддзела статыстыкі Валерыя Караткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула