БЕЛ Ł РУС

NaviBand назваў памер ганарараў за канцэрты

9.10.2019 / 11:12

Nashaniva.com

Фота з асабістага архіва Ксюшы і Арцёма

Прадстаўнікі Беларусі на Еўрабачанні-2017 у інтэрв'ю kp.by распавялі пра тое, што змянілася пасля ўдзелу ў конкурсе, працу над новым альбомам, сына Мацея, а таксама адказалі на пытанне, ці праўда, што ганарары за канцэрт складаюць $4000.

— Насамрэч $ 8000, — засмяяліся Арцём і Ксюша. — Вядома, бываюць розныя ўмовы і абставіны, але мы лічбамі асабліва не валодаем, для гэтага ў нас ёсць наш канцэртны дырэктар Арцемій Даронкін.

Але можам сказаць, што ў сярэднім, калі мы прыязджаем усёй групай, ганарар крыху менш за $3000, а калі выступаем дуэтам — і таго танней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула