БЕЛ Ł РУС

У Мінску маршрутка збіла на нерэгуляваным пераходзе пешахода

9.10.2019 / 14:52

Nashaniva.com

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося 9 кастрычніка ў 12:40 на вуліцы Валгаградскай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца маршрутнага таксі «Форд Транзіт» пры руху па вул. Валгаградскай з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку вул. Я. Коласа каля дома №35 здзейсніў наезд на 56-гадовага пешахода. Той пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула