У Бабруйску на пераходзе аўтамабіль збіў 9-гадовага хлопчыка. Ён пераходзіў дарогу на чырвонае святло
Аўтамабіль «Мазда 6» у Бабруйску збіў 9-гадовага школьніка. ДТЗ адбылося 10 кастрычніка ў 18.34 на скрыжаванні праспекта Георгіеўскага і вуліцы Леніна, паведамляе mogilevnews.by
Хлопчык перасякаў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора.
Дзіця са шматлікімі траўмамі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне.