БЕЛ Ł РУС

Рэкламных расцяжак у Мінску на праспекце Незалежнасці больш не будзе

12.10.2019 / 13:51

Nashaniva.com

Аблічча праспекта Незалежнасці на ўчастку ад аднайменнай плошчы да плошчы Перамогі зменіцца. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў падчас жывой тэлефоннай лініі старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

Ён адзначыў, што даручэнне па эстэтызацыі праспекта было дадзена гарадскім службам некалькі месяцаў таму. Ачыстка ўчастка галоўнай гарадской магістралі ад рэкламных расцяжак — частка гэтага працэсу.

— Прыбралі расцяжкі, на апорах асвятлення таксама не будзе нічога лішняга, толькі дарожныя знакі і элементы адраснага арыентавання, дзе яны неабходныя, — сказаў Сівак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула