БЕЛ Ł РУС

Японскія навукоўцы: Грыбы прадухіляюць рак

13.10.2019 / 22:0

Сяргей Гезгала

Японскія навукоўцы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў аналізавалі харчовыя звычкі і хваробы больш чым 36 000 мужчын. У выніку яны выявілі ўзаемасувязь між спажываннем грыбоў і колькасцю выпадкаў раку прастаты.

Вынікі гэтага даследавання былі апублікаваныя ў вераснёўскім нумары International Journal of Cancer.

Рак прастаты — адзін з самых распаўсюджаных відаў раку ў мужчын.

«Лабараторныя даследаванні і даследаванні на жывых арганізмах паказалі, што грыбы валодаюць уласцівасцямі, якія прадухіляюць рак прастаты», кажа Шу Джань (Shu Zhang), прафесар-асістэнт на кафедры эпідэміялогіі аддзялення Health Informatics and Public Health у School of Public Health, Graduate School of Medicine універсітэта Тагоку, і галоўны аўтар даследавання.

«Наколькі мы ведаем, гэта першае падобнае даследаванне прафілактычнага патэнцыялу грыбоў у адносінах да раку прастаты на папуляцыйным узроўні», — кажа Шу Джань. «Хоць вынікі нашага даследавання паказваюць, што рэгулярнае спажыванне грыбоў можа знізіць рызыку раку прастаты, мы хочам падкрэсліць, што збалансаванае і здаровае ў цэлым харчаванне нашмат важнейшыя для здароўя, чым грыбы», — адзначае аўтар даследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула