БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Турцыі заявіла пра 550 знішчаных «тэрарыстаў» у Сірыі

14.10.2019 / 10:07

Nashaniva.com

Колькасць забітых турэцкімі вайскоўцамі байцоў курдскіх узброеных фармаванняў у ходзе аперацыі «Крыніца міру» ў Сірыі вырасла да 550, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны краіны ў сваім твітары.

«Агульная колькасць тэрарыстаў РПК / PYD-YPG (Рабочай партыяй Курдыстана і «Сіл самаабароны сірыйскіх курдаў»), якія былі нейтралізаваныя ў ходзе аперацыі «Крыніца міру», якая паспяхова працягнулася на ўсход ад Еўфрата, склала 550 чалавек», - гаворыцца ў паведамленні турэцкага Мінабароны. Раней ведамства паведамляла аб знішчэнні 399 «тэрарыстаў» падчас ваеннага наступу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула