БЕЛ Ł РУС

Украіна: Мы робім апошнюю спробу прытрымлівацца мінскага шляху

14.10.2019 / 21:24

Nashaniva.com

Кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка заявіў Reuters, што Кіеў робіць апошнюю спробу прытрымлівацца мінскага шляху.

«Мы адкрыта гаворым усім, што робім, хутчэй за ўсё, апошнюю сумленную спробу прытрымлівацца мінскага шляху», — сказаў ён. Калі гэта не спрацуе, Украіне прыйдзецца ўзяць план «Б», аднак Прыстайка не ўдакладніў, што ён можа ўключаць.

Ён таксама заявіў, што ўкраінскі бок разлічвае на правядзенне «нармандскага саміта» «дзесьці ў сярэдзіне лістапада».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула