БЕЛ Ł РУС

У Японіі могуць перанесці парад у гонар імператара з-за ўрагану

17.10.2019 / 09:22

Nashaniva.com

Святочнае шэсце ў гонар уступлення на пасад новага імператара Японіі Нарухіта можа быць перанесена, паведамляе тэлеканал NHK.

Парад павінен адбыцца ў аўторак, 22 кастрычніка, у Токіа. Урад краіны спасылаецца на неабходнасць ліквідаваць разбуральныя наступствы тайфуна «Хагібіс».

Адзначаецца, што сама цырымонія ўзвядзення на трон і імпрэза з гэтай нагоды пройдуць па раскладзе. Урад прыме рашэнне аб даце святочнага шэсця пасля завяршэння выратавальных і аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула