БЕЛ Ł РУС

Матч «Барселоны» і «Рэала» адклалі з-за пратэстаў у Каталоніі

18.10.2019 / 13:25

Nashaniva.com

Christian, Shutterstock.com

Камітэт па правядзенні спаборніцтваў Іспанскай федэрацыі футбола адклаў матч 10-га тура Ла Лігі паміж «Барселонай» і «Рэалам» на больш позні тэрмін. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Сустрэча павінна была прайсці на дамашнім стадыёне каталонскай каманды «Камп Ноу» 26 кастрычніка.

У заяве адзначаецца, што «Барселона» і «Рэал» павінны дамовіцца аб новай даце матча да 21 кастрычніка. У тым выпадку, калі ўзгадніць яе не атрымаецца да 10 раніцы панядзелка, камітэт па правядзенні спаборніцтваў прызначыць дату гульні самастойна.

Прычынай пераносу матчу стала запланаваная на 26 кастрычніка акцыя пратэсту ў Барселоне. У пачатку тыдня ў горадзе пачаліся беспарадкі пасля таго, як Вярхоўны суд Іспаніі прысудзіў да працяглых турэмных тэрмінаў арганізатараў рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула