БЕЛ Ł РУС

Праеўрапейскі кандыдат мае шанец на перамогу на выбарах мэра Кішынёва

21.10.2019 / 10:31

Nashaniva.com

Андрэй Нэстасэ, фота Sputnik.md.

Першыя мясцовыя выбары адбыліся ў Малдове пасля прыходу да ўлады кааліцыі праеўрапейскіх і прарасійскіх сіл, якая адхіліла ад улады алігархічную групоўку Улада Плахатнюка. 

У Кішынёве ў другі тур выйшлі кандыдат ад прарасійскай Сацыялістычнай партыі з 40% галасоў і дзейны міністр унутраных спраў краіны Андрэй Нэстасэ ад праеўрапейскай кааліцыі ACUM з 31% галасоў. Яшчэ 15% галасоў сабралі кандыдаты ад «уніянісцкіх» нацыяналістычных партый, якія выступаюць за ўз'яднанне Малдовы з Румыніяй. Іх выбарцы не галасуюць за сацыялістаў, таму Нэстасэ мае моцныя шанцы на перамогу ў другім туры.

У той жа час на выбарах у гарадскую раду Кішынёва ні сацыялісты (38% галасоў), ні ACUM (33%) не сабралі большасці і будуць вымушаныя фарміраваць кааліцыю з уніяністамі з Ліберальнай партыі і Партыі нацыянальнага адзінства (6% і 3%) або нават з Плахатнюковай Дэмакратычнай партыяй (4%).

У другім па памеры горадзе краіны, Бельцах, з вялікім адрывам перамог бізнэсовец Рэната Усаты, якога вінавацяць у сувязях з мафіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула