БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік чэшскай контрвыведкі паведаміў пра раскрыццё «створанай ФСБ сеткі»

21.10.2019 / 16:34

Nashaniva.com

Кіраўнік Службы бяспекі і інфармацыі Чэхіі (BIS) Міхал Коўдзелка заявіў, што ў 2018 годзе яго ведамства раскрыла сетку, створаную ў краіне ФСБ, піша iDNES. 

«Мы прадухілілі гэтую дзейнасць на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі», — запэўніў ён. Афіцыйны прадстаўнік кіраўніка BIS заявіў, што не можа даць нейкую канкрэтную інфармацыю, бо расследаванне яшчэ не завершанае: «Сетка была створана людзьмі, звязанымі з расійскімі спецслужбамі, а фінансуюцца Расіяй і расійскім пасольствам», — усё, што мог сказаць ён без дадатковых падрабязнасцяў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула