БЕЛ Ł РУС

Былы памочнік Канапацкай сабраўся ў прэзідэнты: пачынае кампанію «ён вам не бацька»

23.10.2019 / 15:20

Nashaniva.com

Дзяніс Ціханенка, былы памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай, абвесціў у фэйсбуку, што пачынае падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў — 2020.

Ён збіраецца раскручваць хэштэг #ёнвамнебацька.

Сярод канкрэтных прапаноў Ціханенкі — не абкладаць ніякімі падаткамі мінімальны даход грамадзян (1020 рублёў) і вярнуць танную размытнёўку аўтамабіляў.

Свой допіс палітык суправаджае яшчэ адным запамінальным слоганам: «ЦІХАНенка — ЛУКАШэнка. Пяць літар, якія зменяць ваша жыццё да лепшага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула