БЕЛ Ł РУС

ЗША: Турцыя здзяйсняла ваенныя злачынствы ў Сірыі

23.10.2019 / 22:5

Nashaniva.com

Спецпрадстаўнік ЗША па Сірыі Джэймс Джэфры заявіў, што ЗША расследуюць меркаваныя ваенныя злачынствы супраць сірыйскіх курдаў у ходзе наступлення Турцыі, піша Reuters.

«Многія людзі ратаваліся ўцёкамі, таму што яны былі вельмі занепакоеныя, як і мы, з-за сірыйскіх апазіцыйных сіл, што падтрымліваюцца Турцыяй. Мы бачылі некалькі інцыдэнтаў, якія мы лічым ваеннымі злачынствамі», — сказаў Джэфры.

Гэтыя паведамленні вывучаюцца на высокім узроўні, у тым ліку чыноўнікі ЗША правяраюць паведамленні пра тое, што падчас наступу Турцыі выкарыстоўваліся фосфарныя боепрыпасы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула