БЕЛ Ł РУС

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта: У дзяцінстве размаўляў толькі па-беларуску

24.10.2019 / 14:15

Nashaniva.com

Лідская газета

Пра гэта намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч распавёў у інтэрв'ю «Лідскай газеце». 

«У дзяцінстве размаўляў толькі па-беларуску. Праўда, адукацыю ў школе і ва ўніверсітэце атрымліваў на рускай мове, гэта наклала свой адбітак. Ды і цяпер па працы і ў сям'і ў асноўным выкарыстоўваю рускую мову. Тым не менш беларускую мову ведаю нядрэнна. І пры жаданні за пару дзён практыкі змагу перайсці на беларускую», — сказаў ён. 

Нагадаем, што Валерый Міцкевіч балатуецца ў дэпутаты па Лідскай выбарчай акрузе №55.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула