БЕЛ Ł РУС

Мінск і ваколіцы накрыў моцны туман. Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

25.10.2019 / 08:38

Nashaniva.com

Від з 32-га паверха «Ветразя» на горад

На ранішнія гадзіны 25 кастрычніка абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за туману. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Туман накрыў Мінск, бачнасць 100—500 метраў назіраецца і ў іншых рэгіёнах краіны.

У ДАІ і МНС папярэджваюць: туман небяспечны для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула