БЕЛ Ł РУС

На возеры ў Крупскім раёне перакулілася лодка пад ветразем з трыма чалавекамі

27.10.2019 / 11:5

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на возеры Сялява паблізу вёскі Дубы, у МНС патэлефанаваў адзін з пацярпелых, паведамляе 112.by

Калі ратавальнікі прыбылі на бераг возера, на адлегласці каля 300 метраў ад яго ў вадзе знаходзіліся тры чалавекі, самастойна выбрацца не маглі. Работнікі МНС пры дапамозе выратавальнай дошкі дасталі тых з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Высветлілася, што мужчыны ішлі на лодцы пад ветразем, калі з-за моцнага парыву ветру яна перакулілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула