БЕЛ Ł РУС

Нейрасеткі стварылі кліп для саліста Rammstein ВІДЭА

27.10.2019 / 12:28

Nashaniva.com

Фронтмэн Rammstein Ціль Ліндэман выпусціў кліп на песню Ich Weiß Es Nicht («Не ведаю»), створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту. У выніку атрымалася манахромнае і змрочнае відэа.

Відэа пачынаецца са слімакоў і матылькоў, якія ператвараюцца ў сотні штучна створаных людзей, якія змяняюць адзін аднаго.

Відэа было знята з выкарыстаннем Generative Adversarial Networks (GAN).

Гэта алгарытм, заснаваны на дзвюх нейронных сетках, здольных генераваць і аналізаваць тысячы малюнкаў.

Першы стварае ўзоры, а другі выключае правільныя з няправільных. Затым GAN выдае новы ўзор, спалучаючы арыгінальны.

Для працы штучнага інтэлекту прадугледжана вялікая колькасць матэрыялу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула