БЕЛ Ł РУС

У Ліване пратэстоўцы сталі ў жывы ланцуг даўжынёй 171 кіламетр ФОТА

27.10.2019 / 21:32

Nashaniva.com

siasat.com

У Ліване ўдзельнікі антыўрадавых пратэстаў у нядзелю арганізавалі жывы ланцуг, стаўшы на аўтадарогах і ўзяўшыся за рукі. Агенцтва Reuters паведамляе, што акцыя расцягнулася на 171 кіламетр з поўдня на поўнач тэрыторыі Лівана.

Сёння адзінаццаты дзень беспрэцэдэнтных маніфэстацыяў супраць палітыкаў, якіх жыхары Лівана абвінавачваюць у карупцыі і курсе на развал эканомікі. Падобных масавых грамадзянскіх акцый не было ў Ліване з часу грамадзянскай вайны 1975-1990 гадоў.

У апошнія дні ўрад Лівана аб'явіў пра пакет тэрміновых рэформаў, але гэта не дапамагло аслабіць пратэстны ціск на ўладу. Не прывяло гэта і да вызвалення фондаў, атрыманых ад дзяржаў-донараў, якія абяцалі ў мінулым годзе вылучыць Лівану 11 мільярдаў даляраў на правядзенне даўно позніцца рэформаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула