БЕЛ Ł РУС

Мінчук дзеля жарту выкінуў з акна кавун, а той упаў на аўтамабіль

30.10.2019 / 17:34

Nashaniva.com

18-гадовы хлопец прыйшоў у госці да сяброўкі.

Праз нейкі час прапанаваў зняць відэаролік у жартаўлівай форме — так званы «пранк». Хлопец узяў кавун і выкінуў яго з акна. А той упаў на лабавое шкло аўтамабіля «Volvo XC90».

Малады чалавек прызнаў сваю віну і кампенсаваў шкоду пацярпеламу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула