БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паляцеў у Эміраты

31.10.2019 / 15:10

Nashaniva.com

31 кастрычніка ў 09:45 прэзідэнцкі Boeing 767 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта і ўзяў курс на Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, піша kp.by.

Свой чарговы візіт у ААЭ Лукашэнка анансаваў у сераду, 30 кастрычніка:

«Хуткая паездка на Блізкі Усход стане для мяне магчымасцю на некалькі дзён адысці ад паўсядзённага жыцця. Хоць бы тры дні, мне заадно там ногі абмакнуць у гэты заліў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адпачынак не атрымаецца. У прэзідэнта няма намеснікаў. Хацелася б пабываць у адпачынку, як усе. Паўнавартасны адпачынак — хоць бы два тыдні. Але гэта ўжо потым, у тым жыцці».

Восеньскі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Эміраты ўжо называюць традыцыйным — прэзідэнт паляцеў у ААЭ ўжо ў сёмы раз. Апошнія гады Лукашэнка браў з сабой малодшага сына Мікалая. Каго ўзяў з сабой, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула